Зноў абмежавалі працу Віленскага аэрапорта
Вечарам 6 снежня Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы паведаміў, што праз з'яўленне навігацыйных пазнак, характэрных для метэазондаў, абмежаваныя палёты ў Віленскім аэрапорце.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак НЦКК, праз гібрыдную атаку Беларусі і для гарантавання бяспекі цывільнай авіяцыі паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была закрытая з 18:06 да 21:05.
Службы назіраюць за рухамі навігацыйных пазнак і, калі будзе такая магчымасць, адкрыюць аэрапорт раней, калі гэта будзе бяспечна.
Чытайце таксама:
У Вільні пройдзе акцыя супраць гібрыдных атак з боку Беларусі
«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска
Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю
Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць