Грамадства44

У Вільні пройдзе акцыя супраць гібрыдных атак з боку Беларусі

Аб'яднаны пераходны кабінет запрашае на акцыю супраць гібрыдных атак рэжыму. Акцыя пройдзе ў нядзелю ў Вільні.

«У апошнія тыдні мы ўсе бачым навіны пра метэазонды, што запускае рэжым Лукашэнкі, якія трапляюць у паветраную прастору Літвы. Гэта стварае рызыкі для палётаў: краіна вымушаная зачыняць аэрапорт з-за пагрозы ў небе, тысячы людзей не маюць магчымасці патрапіць дадому і гадзінамі застаюцца ў аэрапортах з-за адмены ці пераносу рэйса, у тым ліку — беларусы.

Мы ведаем, што агрэсіўная палітыка Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыі людзей. Наш народ заўсёды ставіцца з павагай да іншых краінаў і хоча падтрымліваць добрасуседскія адносіны.

Далучайцеся! Нам важна паказаць, што беларуская супольнасць супраць правакацыяў рэжыму. Мы хочам, каб Беларусь успрымалася як сусед, ад якога няма ні пагрозаў, ні правакацыяў», — гаворыцца ў звароце АПК.

Акцыя пройдзе ў нядзелю. 7 снежня, каля пасольства Беларусі (вул. Міндоўга, 13). Пачатак а 13:30.

Просяць прыходзіць са сцягамі і плакатамі.

Каментары4

  • Адкажыце!
    05.12.2025
    Куды мне ісці, калі я ўспрымаю гэты АПК як частку гібрыднай атакі Лукашэнкі і Пуціна супраць беларусаў і ўсёй Еўропы? Дзе яны сядзяць, каб людзі ведалі, куды сапраўды трэба ісці са сцягамі і патрабаваннямі сыходзіць у гісторыю?
  • Насамрэч
    05.12.2025
    Filipp, якая адвакацыя? яны там швэндаюцца кожны тыдзень. Літоўцы глядзяць на гэты вэрхал ужо як на нейкіх юродзівых цыганаў ці палестынцаў. Хтосці мо й пашкадуе, канечне, і якую капейчыну нават кіне, але збольшага іхная нямогласць выклікае толькі пагарду.
  • Жора
    05.12.2025
    Так-так-так. Значыць, супраць поўнага перакрыцця мяжы летувісамі, супраць скарачэння аўтобусных рэйсаў, супраць спынення чыгуначнага пасажырскага руху яны на мітынг не клікалі. А супраць шароў - адразу. У чыіх інтарэсах працуюць?

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы5

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА3

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы5

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць