БЕЛ Ł РУС

Частка Белгарада засталася без святла пасля таго, як на горад упала расійская бомба

6.12.2025 / 21:31

Nashaniva.com

Увечары 6 снежня ў Белгарадзе на Старажавой вуліцы адбыўся выбух на электрападстанцыі. У выніку частка горада і прыгарады засталіся без электраэнергіі, піша The Moscow Times.

Паводле наяўных паведамленняў, гэта адбылося з-за няштатнага сходу авіябомбы з расійскага баявога самалёта. Адзін чалавек атрымаў траўму, яго даставілі ў мясцовую бальніцу з папярэднім дыягназам «баратраўма».

Жыхары раёна перад выбухам чулі гул самалёта, які ляцеў у бок мяжы. Месца падзей было агароджана, працуе аварыйная служба. Акрамя траўмаванага чалавека, пашкоджаны грузавік і выбітыя вокны ў двух прыватных дамах. У некаторых раёнах горада часова не працавала электразабеспячэнне і часткова спыніліся святлафоры.

Па падліках тэлеграм-канала Astra, з пачатку года расійскія самалёты ўжо кідалі мінімум 133 авіябомбы на кантраляваную Расіяй тэрыторыю паблізу мяжы, у тым ліку на тэрыторыю Белгарада, а таксама тры ракеты. За мінулы год на гэтыя тэрыторыі ўпала як мінімум 165 авіябомбаў.

Чытайце таксама:

Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі

Расійскі вайсковец забіў жыхара Белгарадскай вобласці і згвалціў яго жонку

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам

Каментары да артыкула