БЕЛ Ł РУС

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы

8.12.2025 / 08:30

Міра Нікановіч

На расійскім тэлеканале запусцілі экстравагантнае шоу «Зоркі пад кропельніцай» — там публічных людзей лечаць ад алкагалізму. Скандальны праект з удзелам Валачковай і Джыгурды абмяркоўваюць і беларусы — некаторыя не паверылі, што гэта рэаліці не жарт.

Мікіта Джыгурда. Фота: Тэлеканал Пятніца / Youtube

Новы праект атрымаўся такі скандальны, што ў Расіі ўжо прапануюць яго закрыць. Мяркуючы па інтэрнэт-трэндах, беларусы таксама звярнулі ўвагу на шоу.

Ідэя шоу простая — у адным месцы збіраюць некалькі вядомых расіянаў, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць. Самымі вядомымі з іх аказаліся Анастасія Валачкова і Мікіта Джыгурда, але засвяціліся ў тым ліку і актрыса Яўгенія Осіпава («Даярка з Хацапетаўкі»), тэлевядучая Маша Маліноўская і рэперка Hofmannita. А потым іх павезлі ў рэабілітацыйны цэнтр, дзе спакушалі файнай вечарынай паралельна з паказам антыалкагольнага фільма. Далей для ўдзельнікаў запланавалі абследаванні і лячэнне ў наркалагічным цэнтры.

Анастасія Валачкова. Фота: Тэлеканал Пятніца / Youtube

Кіруе ўсім Васіль Шураў — расійскі нарколаг і заадно паспяховы ютуб-блогер, які выпускае відэа на тэму залежнасцяў.

Фота: Тэлеканал Пятніца / Youtube

Дэпутат Віталь Мілонаў, не менш эксцэнтрычны за большасць удзельнікаў шоу, заклікаў яго забараніць — маўляў, алказалежных трэба падтрымліваць, а не зарабляць грошы на іх бядзе. Але наўрад ці гэта хоць неяк паўплывае на папулярнасць праекта.

Чытайце таксама:

Перадкалядная бітва гандлёвых цэнтраў: Dana Mall звяла «жывую» Снежную каралеву ў Galleria Minsk

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C

Каментары да артыкула