Махляры абдурылі 87‑гадовую пенсіянерку на 100 тысяч рублёў
У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася 87‑гадовая жыхарка сталіцы і паскардзілася на тое, што махляры падманам выцягнулі з яе вялікую суму грошай.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Спачатку жанчыне патэлефанавалі нібыта работнікі «Белтэлекаму» і пад выглядам падаўжэння дамовы выпыталі пашпартныя звесткі. Праз некаторы час жанчыне пазваніў чалавек, які назваўся супрацоўнікам сілавых структур. Ён паведаміў, што яна нібыта раней размаўляла з махлярамі, а цяпер ад яе імя нібыта праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі.
Гэты «сілавік» напалохаў пенсіянерку магчымым крымінальным пераследам. Пасля яшчэ адзін званок — ужо ад «банкаўскага работніка», які запэўніў, што каб пазбегнуць адказнасці, трэба нібыта «задэклараваць» усе зберажэнні. Ён пераканаў жанчыну перадаць грошы кур’еру, абяцаючы, што ўсё будзе вернутае.
У выніку мінчанка аддала больш за 100 тысяч рублёў у эквіваленце. Пасля атрымання грошай «кур’ер» знік, і сувязь з імі перапынілася.
Паводле факту махлярства распачатая крымінальная справа.
Чытайце таксама:
Мінчук прайшоў тэст для працы ў Нарвегіі і страціў 2400 рублёў
Мінінфарм раіць беларусам не высылаць YouTube дакументы для праверкі ўзросту
17‑гадовы падлетак аддаў махлярам усе грошы бацькоў
Берасцеец неасцярожным клікам па лісце з шкоднасным файлам паралізаваў працу кампаніі