Здарэнні22

17‑гадовы падлетак аддаў махлярам усе грошы бацькоў

Усё пачалося з паведамлення ў месенджары нібыта ад супрацоўніка «Белпошты», паведамляе прэс-служба МУС.

Нібыта для ўдакладнення дадзеных для «дастаўкі пасылкі» зламыснікі выманілі ў падлетка асабістую інфармацыю, а затым — і СМС-код.

Пасля гэтага юнаку патэлефанаваў мужчына, прадставіўшыся «інспектарам лічбавай бяспекі». Ён пераканаў падлетка, што той ужо размаўляў з махлярамі і што цяпер ад яго імя нібыта праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Пад пагрозай будучага «агляду» мужчыну запатрабаваў «задэклараваць» усе грошы, якія знаходзяцца дома.

Напалоханы падлетак адчыніў сямейны сейф і перадаў кур’еру $35 тысяч — усе ашчаджэнні бацькоў.

Кур’ера — 45‑гадовага жыхара Мінскай вобласці — аператыўнікі затрымалі. Выявілася, што ён сам раней стаў ахвярай махляроў: пад пагрозай «крымінальнай адказнасці» мужчына выконваў указанні куратараў і паспеў забраць грошы не толькі ў падлетка, але і ў пенсіянеркі, якая перадала для «дэкларавання» $10 тысяч.

Атрыманыя сродкі кур’ер перадаў пасярэдніцы — 73‑гадовай жанчыне. Яна пераслала грошы невядомаму арганізатару схемы.

Па абодвух фактах распачаты крымінальныя справы.

Каментары2

  • Filipp
    05.12.2025
    "Напалоханы падлетак адчыніў сямейны сейф і перадаў кур’еру $35 тысяч"©
    Бацькі зусім падурнелі, адкуль у дзяцей код ад сэйфу?
  • Тэкля
    05.12.2025
    Якія адносіны цяпер у дзяцей з бацькамі? Звычайна дзеці спачатку звяртаюцца пры незразумелай сітуацыі да бацькоў, каб вырашыць праблему. А цяпер ужо не першы раз чытаю, што дзеці аддаюць грошы махлярам, перш чым звярнуцца да бацькоў і праясніць сітуацыю

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude3

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude3

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць