Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай
Аксана Шаляпіна была затрыманая ў чэрвені 2025 года і змешчаная ў СІЗА-1. Суд над ей распачаўся ў лістападзе, а сёння быў агучаны прысуд — 3 гады зняволення, даведаўся Dissidentby.
Аксана Шаляпіна. Фота: Sb.by
Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі яны былі пад вартай.
Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; кірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (ЗША).
«Мора» — адна з карцін Аксаны Шаляпінай
Чытайце таксама:
Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай
У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай
Уцякачку з украінскага Лісічанска асудзілі за спрыянне экстрэмізму
Доктара Андрэя Любецкага не вызвалілі пасля сканчэння тэрміну