Лукашэнка прапанаваў Літве перамовы
Аляксандр Лукашэнка зноў прапанаваў Літве пачаць перамовы і назваў цікавыя для Беларусі пункты. Адпаведную заяву ён зрабіў на пасяджэнні Рады бяспекі, піша БелТА.
Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Палітык запэўніў, што Беларусь гатовая будаваць нармальныя адносіны ва ўсіх кірунках.
«Мы з народам Літвы заўсёды дамовімся. Як і з палякамі. Гэта нашы людзі. А калі хочаце нармальных адносін — сядайце за стол перамоваў і абмяркоўвайце гэтыя праблемы. Мы да гэтага гатовыя. Іншых варыянтаў няма», — заявіў Лукашэнка.