БЕЛ Ł РУС

«Белавія» абвясціла зніжкі на ўсе кірункі, але акцыя дзейнічае толькі адзін дзень

10.12.2025 / 10:50

Nashaniva.com

10 снежня па тарыфе «Прома» можна набыць квіткі на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» са зніжкай. Але яна не распаўсюджваецца на таксы і зборы. 

Фота: Pavel Bednyakov / AP

Акцыя дзейнічае на прамыя вылеты з Мінска, Гомеля, Брэста, Магілёва і ў зваротным кірунку. Можна набыць квіток у адзін бок або ў абодва.

Ляцець з акцыйнымі квіткамі можна ўжо сёння і да 28 сакавіка. Колькасць білетаў абмежаваная. Набыць іх можна толькі на сайце авіякампаніі. Але важна ўлічваць: квіток, набыты з тарыфам «Прома», не падлягае вяртанню і абмену.

Напрыклад, у Дубай можна набыць квіткі ад 430 рублёў у адзін бок. У Стамбул — ад 379 рублёў. У Дэлі — ад 532 рублёў. У Баку — ад 270 рублёў. На Шры-Ланку (Хамбантота) — ад 755 рублёў. У Тэль-Авіў — ад 452 рублёў.

«Белавія» выконвае рэгулярныя рэйсы ў наступныя гарады: Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Мурманск, Махачкала, Сочы, Казань, Екацярынбург, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Астана, Ташкент, Туркменбашы, Урумчы, Дубай, Стамбул, Дэлі, у горад Хамбантота на Шры-Ланцы, а таксама будзе з студзеня лётаць у Тэль-Авіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула