БЕЛ Ł РУС

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне

10.12.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Падчас палявання ў паляўнічых абшарах Лідскага лясгаса быў здабыты рэдкі для Беларусі трафей — воўк з чорнай афарбоўкай. Пра гэта паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, піша «Спутнік». 

Звычайны воўк (Canis lupus) з чорнай афарбоўкай. Фота: Wikimedia Commons

Чорны колер поўсці ў ваўка лічыцца генетычнай анамаліяй і вынікам мутацыі, якая калісьці перайшла да дзікіх жывёл ад свойскіх сабак шляхам гібрыдызацыі. Такія асобіны часцей сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, чым у Еўропе.

Паляўнічыя і навукоўцы адзначаюць, што чорныя ваўкі менш агрэсіўныя ў зграі, больш вынослівыя, буйныя, а таксама больш разумныя і асцярожныя.

Паляванне на ваўка ў Беларусі дазволена круглы год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула