У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў вядомых крыптабіржаў
У Беларусі 10 снежня перасталі працаваць сайты некалькіх вядомых крыптабіржаў — Bitget, ByBit і OKX. Іх дамены трапілі ў спіс абмежаванага доступу, які вядзе Дзяржаўная інспекцыя на наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ».
Тытульная старонка крыптабіржы. Скрыншот «Люстэрка»
Рашэнне пра блакіроўку гэтых рэсурсаў прыняло Міністэрства інфармацыі. Крыху раней, 5 снежня, у той жа самы спіс дадалі сайт бота Smart Mining — па патрабаванні Следчага камітэта.
Карыстальнікі ByBit з Беларусі ў гэты дзень пачалі скардзіцца, што сайт не адкрываецца, заўважыла «Люстэрка». Асабліва гэта тычылася кліентаў «Белтэлекама», якія замест старонкі біржы бачаць паведамленне пра тое, што доступ абмежаваны паводле рашэння кампетэнтнага дзяржаўнага органа. Частка ж людзей кажа, што ўжо знайшла спосабы, як абысці блакіроўку.
ByBit і OKX заснаваныя выхадцамі з Кітая, але іх офісы знаходзяцца ў розных краінах.
Чытайце таксама:
Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT
Біткойн апусціўся ніжэй за 90 тысяч даляраў
Кошт біткойна ўпершыню за чатыры месяцы ўпаў ніжэй за 100 тысяч даляраў