БЕЛ Ł РУС

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля

11.12.2025 / 8:10

Nashaniva.com

Прэмію за яе атрымлівала дачка, Марыя Карына не змагла прыбыць у час. Але па прыездзе яна выйшла на балкон гатэля і вітала людзей.

Скрыншот відэа Reuters

Лідарка венесуэльскай апазіцыі з’явілася ў сталіцы Нарвегіі пасля цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, у якой замест яе ўдзельнічала яе дачка. Мачада памахала з балкона гатэля Grand Hotel пасля некалькіх гадоў, праведзеных у падполлі: апошні раз яна з’яўлялася на публіцы ў студзені, піша ВВС.

Яна здолела патаемна дабрацца да Нарвегіі, нягледзячы на забарону на выезд з Венесуэлы. Стоячы на балконе перад людзьмі, якія сабраліся, Мачада паклала руку на сэрца і спявала разам са сваімі прыхільнікамі, перш чым выйсці да іх асабіста.

Яе дачка, Ана Карына Соса, атрымала ўзнагароду ад імя маці раней у сераду.

Нобелеўскі інстытут прысудзіў Мачада прэмію міру сёлета «за барацьбу за справядлівы і мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі» ў Венесуэле.

Пасля гэтага Мачада выйшла на вуліцу, каб павітаць сваіх прыхільнікаў, якія чакалі за агароджамі. У пэўны момант лаўрэатка пералезла праз агароджу, каб далучыцца да іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула