БЕЛ Ł РУС

Мінчук украў у краме восем пачкаў кавы, а пасля прадаў іх

11.12.2025 / 18:58

Nashaniva.com

Вынеслі прысуд 41‑гадоваму раней неаднаразова судзімаму жыхару Мінска, якога абвінавачвалі ў крадзяжы, расказалі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Партызанскага раёна.

Фота ілюстрацыйнае

У абед абвінавачаны разам з жонкай зайшоў у краму. Пакуль жанчына выбірала напой, яе муж, пераканаўшыся, што за ім ніхто не назірае, стаў браць са стэлажа ўпакоўкі з кавай і складаць у сумку, пасля чаго бесперашкодна пакінуў гандлёвы пункт. Усяго ён выкраў восем пачкаў кавы на агульную суму амаль 450 рублёў, якія пазней прадаў.

Асобу зламысніка ўстанавілі па запісах камер відэаназірання, у дачыненні да яго распачалі чарговую крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся. Вядома, што ў момант учынення злачынства ён знаходзіўся ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў.

Раней абвінавачаны, які працуе падсобным рабочым у прыватнай кампаніі, чатыры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за крадзяжы.

Цяпер суд прызнаў яго вінаватым у тайным выкраданні маёмасці (крадзяжы), учыненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 205 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў. Акрамя таго, грамадзянін павінен прайсці прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Чытайце таксама:

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне

Дырэктар мінскага бізнэс-цэнтра захацеў адкрыць свой рэстаран і для гэтага скраў 200 тысяч рублёў

На Магілёўшчыне мужчына звольніўся і вынес з працы дзве тоны сала

Каментары да артыкула