Дырэктар мінскага бізнэс-цэнтра захацеў адкрыць свой рэстаран і для гэтага скраў 200 тысяч рублёў
У Мінску затрымалі 42‑гадовага іншаземца, якога абвінавачваюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта паведамляе Генпракуратура.

Мужчына быў дырэктарам аднаго з бізнэс-цэнтраў сталіцы. Скарыстаўшыся са свайго службовага становішча, ён заключыў з індывідуальным прадпрымальнікам фіктыўную дамову падраду на выкананне дызайнерскага праекта будынка на суму 200 тысяч рублёў.
На практыцы работы па дамове не выконваліся, а атрыманыя на рахунак ІП грошы пасля выплаты падаткаў былі перададзеныя абвінавачанаму наяўнымі.
Планавалася, што скрадзеныя сродкі бізнэсмен выкарыстае для рэалізацыі ўласных праектаў, у тым ліку для адкрыцця рэстарана.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса — як крадзеж праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае пазбаўленне волі на 5—12 гадоў, штраф і забарона займаць пэўныя пасады або весці дзейнасць.
У Генпракуратуры адзначылі, што гэта не адзіны эпізод супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага. Цяпер правяраюцца іншыя магчымыя факты крадзяжу ім сродкаў арганізацыі.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары