БЕЛ Ł РУС

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА

11.12.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Падчас кінапаказу дакументальных фільмаў пра ўкраінскіх дзяцей і далейшай дыскусіі асістэнтка віцэ-прэзідэнта Еўрапарламента расплакалася, перакладаючы выступленне 11‑гадовага Рамана Алексіва са Львова, піша Украінская служба «Радыё Свабода».

Скрыншот з відэа

Раман перажыў расійскі ракетны ўдар па Вінніцы 14 ліпеня 2022 года, у якім загінула ягоная мама. Сам хлопчык перанёс 36 аперацый і працяглую рэабілітацыю з-за цяжкіх апёкаў і траўмаў.

Нягледзячы на гэта, ён вярнуўся да вучобы, танцаў і музыкі, а таксама атрымаў узнагароду ад прэзідэнта Украіны.

10 снежня Раман прыехаў у Брусель на кінапаказ, каб расказаць сваю гісторыю еўрадэпутатам і заклікаць «ніколі не здавацца», таму што «калі мы разам, мы моцныя». Дэпутатам паказалі фільмы «Ромчык», «Дзеці для Пуціна» і «Чылі».

Чытайце таксама:

«Усяму свету ўсё роўна». Украінка, чыя маленькая дачка загінула пад ракетамі ў Вінніцы, паразмаўляла з журналістамі

Гісторыя чатырохгадовай Лізы і яшчэ двух дзяцей, якія загінулі ў часе ракетнага ўдару па Вінніцы

Дзяўчынка, якая загінула ў Вінніцы, здымалася ў калядным роліку з Аленай Зяленскай

Украінскія ратавальнікі апублікавалі страшнае ФОТА з Вінніцы

Каментары да артыкула