БЕЛ Ł РУС

Трамп: Я думаў, мы блізкія да заключэння міру

12.12.2025 / 7:55

Nashaniva.com

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ЗША гатовыя аказаць дапамогу Украіне ў межах пагаднення аб бяспецы, накіраванага на спыненне вайны з Расіяй, але пры гэтым выказаў расчараванне тэмпамі перамоў, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Фота: Win McNamee / Getty Images

«Я думаў, што мы вельмі блізкія да заключэння пагаднення з Расіяй. Я думаў, што мы вельмі блізкія да заключэння пагаднення з Украінай. Фактычна, за выключэннем самога прэзідэнта Зяленскага, яго людзям падабаецца праект пагаднення», — сказаў прэзідэнт ЗША ў чацвер, адказваючы на пытанні журналістаў у Белым доме.

Яго каментары прагучалі пасля таго, як прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што прэзідэнт «вельмі расчараваны абодвума бакамі гэтай вайны» і «стаміўся ад сустрэч дзеля саміх сустрэч».

«Ён больш не хоча размоваў. Яму патрэбныя дзеянні», — сказала Левіт у чацвер.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней прадставіў Беламу дому новую версію мірнага плана, дапрацаваную пасля абмеркаванняў з ключавымі еўрапейскімі партнёрамі Кіева.

План з 20 пунктаў з’яўляецца «фундаментальным дакументам» для спынення вайны, заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула