Свет2626

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп больш не хоча ні з кім размаўляць адносна вайны ва Украіне, ён хоча дзеянняў. Пра гэта падчас брыфінгу заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Прэзідэнт страшна расчараваны ў абодвух баках гэтай вайны. Яму надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч. Ён больш не хоча [ні з кім] размаўляць, ён хоча дзеянняў, ён хоча, каб гэтая вайна скончылася.

Адміністрацыя патраціла каля 30 гадзін на працягу толькі апошніх двух тыдняў на сустрэчы з расіянамі і ўкраінцамі, а таксама еўрапейцамі. Паглядзім, [як пройдзе] сустрэча на гэтых выходных», — адзначыла яна.

Раней крыніцы Axios у Белым доме і з украінскага боку сцвярджалі, што ў суботу, 13 снежня, у Парыжы пройдзе сустрэча высокапастаўленых прадстаўнікоў ЗША, Еўропы і Украіны, на якой яны абмяркуюць мірны план Трампа.

«Спецыяльны пасланнік Уіткаф і яго каманда працягваюць перамовы з абодвума бакамі літаральна, пакуль мы гаворым. Калі будзе рэальны шанец на падпісанне мірнага пагаднення, калі мы адчуем, што гэтыя сустрэчы вартыя часу кагосьці з ЗША на гэтых выхадных, мы адправім свайго прадстаўніка», — паведаміла Левіт.

Каментары26

  • 12.12.2025
    Ня ляцяць гроші ў кішэню ? Як нечакана . Можа нешта зробіць нада . Ня толькі бла бла бла .
  • Файзутдин
    12.12.2025
    Дедушка старый,менять его пора. А то глядишь Гренландию захватит,для разнообразия.
  • Ку
    12.12.2025
    Так Нобелеўку хоча, аж не можа

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць