У Буда-Кашалёўскім раёне злодзея-меламана знайшлі па следзе абутку
У маі ў вёсцы Рудзянец Буда-Кашалёўскага раёна адбыўся крадзеж. Невядомы пранік у адзін з сельскіх дамоў і выкраў разумную калонку «Яндэкс» і партатыўную музычную калонку.
Следча-аператыўная група да агляду месца здарэння прыцягнула эксперта-крыміналіста Жлобінскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
У пакоі, дзе знаходзілася выкрадзенае, ён выявіў след абутку.
Падчас правядзення следча-аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку выйшлі на маладога мужчыну, у якога знайшлі красоўкі з малюнкам падэшвы, аналагічным следу, што быў знойдзены на месцы злачынства.
Праведзеная трасалагічная экспертыза паказала іх поўнае супадзенне. Вясковец прызнаў віну цалкам і панёс пакаранне.