У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады
У Крычаве адбылася аварыя на гарадской кацельні «Сож». Паведамленне пра збой паступіла 11 снежня, а сама кацельня спыніла працу яшчэ 10 снежня каля 16:30, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
У выніку без ацяплення і гарачай вады засталіся 62 шматкватэрныя дамы, адна школа і тры дзіцячыя сады, якія знаходзяцца на вуліцах Кастрычніцкай, Паркавай і ў мікрараёне Сож.
У ноч на 12 снежня спецыялісты падключылі адзін павышальны насос, і гэта дазволіла аднавіць цеплазабеспячэнне ў 14 дамах і двух дзіцячых садах.
Прайшло выязное пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме. Аднаўляльныя работы працягваюцца, прычыны аварыі высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку
Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»