БЕЛ Ł РУС

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча

13.12.2025 / 17:00

Nashaniva.com

Уладзімір Лабковіч — калега нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які таксама сёння выйшаў на волю.

Уладзімір Лабковіч. Фота: «Вясна»

Юрыст «Вясны», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, 3 сакавіка 2023‑га яму вынеслі прысуд — 7 гадоў зняволення. Ён праходзіў па адной справе з Алесем Бяляцкім.

Першапачаткова з'явілася інфармацыя, што разам з Бяляцкім і Лабковічам быў вызвалены яшчэ адзін іх калега, сябра Рады «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, асуджаны на 9 гадоў зняволення. Але, на жаль, пазней яна не пацвердзілася

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі! Агулам вызвалена 123 палітвязні

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных

Марыя Калеснікава на свабодзе

Каментары да артыкула