БЕЛ Ł РУС

Сярод вызваленых — 27‑гадовая Кацярына Мендрык з драматычнай гісторыяй арышту

14.12.2025 / 11:51

Nashaniva.com

Яе арыштавалі за салідарнасць з палітвязнямі: Кацярына Мендрык слала пасылкі і рабіла пераводы ў СІЗА.

Кацярына Мендрык. Фота з сацсетак

Дзяўчына нарадзілася ў Лідзе, але яшчэ ў дзяцінстве пераехала жыць у Гродна. Кацярына вучылася ў Варшаўскім універсітэце.

Як мінімум двойчы пасля вяртання з-за мяжы яе судзілі па адміністратыўках. А ўрэшце арыштавалі і па крыміналцы за салідарнасць з палітвязнямі — бо дзяўчына слала пасылкі і рабіла пераводы ў СІЗА.

Цяпер Кацярына дэпартаваная ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула