БЕЛ Ł РУС

Пасажыры Belavia змогуць пакаштаваць касмічныя бургеры

15.12.2025 / 17:37

Nashaniva.com

На адным з рэйсаў авіякампаніі Belavia з'явіўся цікавы дадатак у меню. На яго борт можна будзе заказаць касмабургеры, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Фота ілюстрацыйнае

У склад сэта ўваходзяць тры міні-бургеры з начынкамі «мякаць курынага сцягна», «ірваная ялавічына» і Cheeseburger.

Навінка даступная толькі на рэйсе B2 991 з Гомеля ў Маскву (аэрапорт Шарамеццева).

Аформіць заказ можна не пазней за 6 гадзін да вылету рэйса на сайце авіякампаніі падчас куплі квітка, пасля куплі ў раздзеле «Статус бранявання» і падчас праходжання анлайн-рэгістрацыі, а таксама ў офісах продажаў Belavia і ў агентаў.

Чытайце таксама:

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі

«Белавія» ўвяла паслугу дадатковага харчавання

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў

«Белавія» абвясціла акцыю па хуткім распродажы квіткоў

Каментары да артыкула