Авіякампанія Belavia запусціла абмежаваны распродаж авіяквіткоў па тарыфе «Прома». Акцыя ўжо стартавала, а колькасць прапановаў строга абмежаваная. Сам распродаж скончыцца ўжо заўтра, 3 снежня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia
Па інфармацыі кампаніі, зніжаныя цэны дзейнічаюць на пералёты туды і назад у некалькіх напрамках. Са зніжкай можна набыць квіткі ў:
- Санкт-Пецярбург — ад Br288;
- Астану — ад Br596;
- Алматы — ад Br735;
- Кутаісі — ад Br639;
- Батумі — ад Br656.
Акцыйныя квіткі прадаюцца на падарожжы, якія можна здзейсніць да 23 снежня 2025 года.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары