БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані

15.12.2025 / 20:5

Nashaniva.com

Генштаб Узброеных сіл Украіны 15 снежня паведаміў пра ўдар па стратэгічным Астраханскім газаперапрацоўчым заводзе ў Расіі.

З інфармацыі Генштаба УСУ, завод з’яўляецца ключавым прадпрыемствам расійскай нафтагазавай галіны і штогод вырабляе да 3,5 мільёна тон серы, якую выкарыстоўваюць для вытворчасці выбуховых рэчываў дзеля патрэб вайскова-прамысловага комплексу РФ.

На тэрыторыі завода былі зафіксаваныя выбухі і моцны пажар, маштабы страт удакладняюцца.

Ва УСУ падкрэслілі, што будуць далей рабіць захады для падрыву наступальнага патэнцыялу расійскіх войскаў і прымусу Расіі спыніць ваенную агрэсію супраць Украіны.

Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін паведаміў пра «масаваную атаку УСУ» на рэгіён, накіраваную на прамысловыя і энергетычныя аб’екты. З ягоных слоў, падзенне абломкаў выклікала лакальныя пажары, якія ўжо ліквідаваныя, ахвяр няма.

З пачатку 2024 года нафтаперапрацоўчыя заводы і іншыя аб’екты паліўна-энергетычнага комплексу ў Расіі і на акупаваных тэрыторыях рэгулярна цярпяць ад удараў украінскіх беспілотнікаў. Мэты гэтых аперацый, са слоў Генштаба, — падарваць вайскова-эканамічны патэнцыял РФ і яе здольнасць забяспечваць акупацыйныя войскі палівам, боепрыпасамі і ўзбраеннем.

Чытайце таксама:

Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку ў порце Новарасійска

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Украіна ўдарыла па Таганрогу і Афіпскім НПЗ

Украіна нанесла ўдар па Сызранскім НПЗ у Расіі

Каментары да артыкула