БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

18.12.2025 / 11:22

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Службы аховы чыгункі і паліцыі ноччу з 14 на 15 снежня ў Гданьску затрымалі 29‑гадовага грамадзяніна Беларусі. Яго начны шпацыр паліцыі падаўся падазроным. Сцвярджаецца, што мужчына нелегальна знаходзіўся ў Польшчы. Справай занялося Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).

Усё пачалося з таго, што машыніст грузавога цягніка заўважыў падазронага мужчыну, які стаяў каля слупа электралініі на адной з чыгуначных ліній, піша Fakt.

Пра гэта паведамілі дзяжурнай па руху, якая перадала справу ў Рэгіянальную камендатуру Службы аховы чыгункі ў Гданьску.

На месца накіравалі патруль у складзе супрацоўнікаў Службы аховы чыгункі і паліцыі. Яны знайшлі мужчыну, які шпацыраваў уздоўж рэек.

Як высветлілася пазней, затрыманы — 29‑гадовы грамадзянін Беларусі. Ён сцвярджаў, што ішоў пешшу па пуцях з гданьскай Оруні ў цэнтр горада. Але версія пра звычайную начную прагулку паліцыі падалася падазронай, з улікам сур'ёзных інцыдэнтаў на чыгунцы, якія адбываліся ў Польшчы гэтай восенню.

Затрыманы мужчына выклікаў падазрэнні ў службаў. На месцы было ўстаноўлена, што ён знаходзіцца ў Польшчы нелегальна. У гэтай сітуацыі праваахоўнікі паведамілі ў гданьскую дэлегатуру Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), якая пераняла далейшыя дзеянні па гэтай справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула