БЕЛ Ł РУС

У Сенненскім раёне з’явяцца адразу два новыя помнікі прыроды

19.12.2025 / 20:51

Nashaniva.com

Новы статус атрымаюць чатыры старыя дубы-гіганты і крыніца каля вёскі Роднае Сяло. Мясцовыя жыхары лічаць, што вада ў крыніцы мае лекавыя ўласцівасці, піша sb.by.

Фота: sb.by

Чатыры дубы растуць у лясным масіве Багушэўскага лясгаса паміж аўтадарогай М-8 Віцебск — Орша і адміністрацыйнай мяжой Лёзненскага раёна. Вышыня дрэў складае 31—38 м, ахоп ствала — каля 1,5 м. Узрост дубоў прыкладна 210—220 гадоў.

У Сенненскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначаюць вялікі турыстычны патэнцыял дрэў-гігантаў. Плануецца правядзенне экалагічнага маршруту, а паляна, дзе растуць дубы, можа стаць прыродным грамадскім месцам для правядзення мерапрыемстваў і турыстычных стаянак.

У сваю чаргу, крыніца «Сіняўкіна» каля вёскі Роднае Сяло вядомая сваёй чыстай і празрыстай вадой, якая па выніках экспертызы прыдатная для піцця.

Дакументы на наданне згаданым аб’ектам статусу помніка прыроды ўжо падрыхтаваныя.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі патлумачылі, што стала з каштоўным валуном у Вілейцы

У Беларусі стала менш на адзін помнік прыроды

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры

Ад старой Грушаўкі пакінуць толькі векавы клён

Каментары да артыкула