БЕЛ Ł РУС

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць

21.12.2025 / 23:08

Nashaniva.com

Гэта «народнае» аўто.

Генадзь Свідзерскі. Фота: «Мінская праўда»

Дырэктар завода «БелДжы» Генадзь Свідзерскі расказаў, на якім аўто ездзіць сам. Гэта красовер Belgee X50.

«Ён самы лакалізаваны ў нас», — сказаў ён СТБ.

Свідзерскі таксама дадаў, што на працы цяпер яшчэ ездзіць на Geely EX2.

«Такі аўтамабіль, які наогул не патрабуе ніякіх ведаў. Там адна клавіша «наперад-назад» і відэакамера, якая дазваляе табе бачыць, можаш нават у шкло не глядзець», — падзяліўся ён.

Чытайце таксама:

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі

Беларусбанк запускае крэдыт на электрамабіль Geely

Каментары да артыкула