Банк запускае крэдыт на электрамабіль Geely EX5. Аўтамабіль нядаўна быў прадстаўлены на беларускім рынку.

Як і ў выпадку з аўтамабілямі «БелДжы», крэдыт прадугледжвае двухгадовы ільготны перыяд. На працягу двух гадоў працэнтная стаўка складзе 10% гадавых (стаўка рэфінансавання НБРБ + 0,25 п.п.) у першыя 24 месяцы. Далей яна павысіцца да 16,25% гадавых (стаўка рэфінансавання НБРБ + 6,5 п.п.).
Крэдыт выдаецца на тэрмін да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. У якасці забеспячэння могуць выступаць заклад, пеня або паручальніцтва.
Сума крэдыту можа складаць да 90% кошту аўтамабіля.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары