Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі плануецца размясціць не больш за дзесяць ракетных комплексаў «Арэшнік». Пра гэта ён заявіў у Санкт-Пецярбургу ў размове з расійскім прапагандыстам Аляксандрам Юнашавым.
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Адказваючы на пытанне пра колькасць комплексаў, Лукашэнка адзначыў, што «дзясятак — гэта максімум», і пацвердзіў, што яны сапраўды з’явяцца ў краіне.
Раней, 18 снежня, падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе, ён заяўляў, што «Арэшнік» ужо прыбыў у Беларусь напярэдадні і пачаў несці баявое дзяжурства. Паводле яго слоў, першыя пазіцыі для гэтага ракетнага комплексу ўжо падрыхтаваныя і абсталяваныя.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам
Лукашэнка выказаўся пра размяшчэнне «Арэшніка»