БЕЛ Ł РУС

Стварылі петыцыю да кампаніі Meta з просьбай дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads

22.12.2025 / 17:45

Nashaniva.com

На платформе Change.org з'явілася скіраваная да кампаніі Meta петыцыя з просьбай дадаць беларускую мову ў сэрвісы Instagram і Threads. 

У абгрунтаванні петыцыі адзначаецца, што для англамоўных карыстальнікаў словы Belarusian і Russian могуць падавацца падобнымі, але насамрэч гаворка ідзе пра зусім розныя з’явы. Беларуская мова — асобная паўнавартасная мова, якая мае права быць прадстаўленай на міжнародных лічбавых платформах.

У Беларусі жыве каля 9 мільёнаў чалавек, многія з якіх актыўна карыстаюцца Instagram і Threads. Аднак з-за адсутнасці беларускай мовы ў сэрвісах Meta яны вымушаныя карыстацца рускай, украінскай або англійскай. Гэта прыводзіць да шэрагу негатыўных наступстваў:

Адзначаецца, што прысутнасць нацыянальнай мовы ў сэрвісе звычайна павышае давер і прыхільнасць карыстальнікаў да прадукту і кампаніі. Беларускія карыстальнікі часта свядома выбіраюць тыя платформы і сэрвісы, дзе даступная беларуская мова. Таму беларуская лакалізацыя была б выгаднай і для самой кампаніі Meta.

Ініцыятар петыцыі гатовы дапамагчы ў арганізацыі працэсу перакладу: сабраць каманду прафесійных перакладчыкаў і мовазнаўцаў-валанцёраў, якія змогуць не толькі выканаць лакалізацыю, але і падтрымліваць беларускую версію сэрвісаў у будучыні.

Далучыцца да петыцыі можна тут.

Чытайце таксама:

Бабарыка сказаў, што Быкаў ставіў эканамічны суверэнітэт вышэй за беларускую мову. Навумчык: Не чуў ад Быкава нічога і блізка падобнага

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі

Ва ўніверсітэце ў кітайскім Сіяні вывучаюць беларускую мову і культуру

Каментары да артыкула