Свет33

Ва ўніверсітэце ў кітайскім Сіяні вывучаюць беларускую мову і культуру

У Сіяньскім універсітэце замежных моў працуе Цэнтр вывучэння Беларусі, які адначасова са спецыяльнасцю «беларуская мова» з’явіўся ў 2018 годзе. Цэнтр стаў месцам, дзе кітайскія студэнты знаёмяцца з беларускай культурай, мовай і традыцыямі, піша БелТА.

Першая група, якая навучалася па спецыяльнасці «беларуская мова», налічвала 19 чалавек, а пазней наборы павялічыліся, хоць у гады пандэміі ў працы цэнтра і ўзніклі цяжкасці.

Спачатку цэнтру не хапала навучальных матэрыялаў і мясцовых спецыялістаў, таму ўніверсітэт пачаў супрацоўнічаць з беларускімі ВНУ і пасольствам Беларусі. Цяпер навучанне забяспечвае каманда з замежных выкладчыкаў-беларусістаў і кітайскіх спецыялістаў па славістыцы. Універсітэт таксама запрашае экспертаў з Кітая і Беларусі для лекцый.

«У выніку быў сфарміраваны стабільны прафесійны выкладчыцкі склад з трох замежных выкладчыкаў беларускай мовы і двух выкладчыкаў з нашага Інстытута рускай мовы. Адзін з выпускнікоў у 2022 годзе застаўся выкладаць у нашым інстытуце. У 2025 годзе мы прынялі аднаго выпускніка з Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў як выкладчыка і запрасілі аднаго замежнага выкладчыка з Беларусі», — паведаміла дырэктарка Цэнтра вывучэння Беларусі, дырэктарка Інстытута рускай мовы ўніверсітэта Вэнь Юйся.

Студэнты і выкладчыкі стварылі электронны курс па беларускай культуры, выдалі вучэбныя матэрыялы, распрацавалі шматузроўневую сістэму кантролю якасці навучання. Выпускнікі ўжо працуюць у МЗС Кітая, выкладаюць у ВНУ, атрымліваюць дзяржаўныя стыпендыі і перамагаюць у конкурсах па беларускай мове.

Падрыхтоўка кадраў па беларускай мове, як падкрэсліваецца, адпавядае задачам ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» і развіццю беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства. Студэнтаў вучаць мове, літаратуры, перакладу і знаёмяць з культурай Беларусі. Навучанне доўжыцца чатыры гады і завяршаецца ступенню бакалаўра.

Цэнтр вядзе даследаванні, перакладае беларускія кнігі, арганізуе выставы, семінары і міжнародныя сустрэчы. У 2025 годзе ў Сіяні прайшла прэзентацыя кнігі «Лёсы жанчын — лёс адзінай Беларусі», выдадзенай таксама па-кітайску. 

Каментары3

  • Пытаннечка
    17.11.2025
    У старажытнай сталіцы Кітая культурны куток беларушчыны.
    А колькі мінскіх ВНУ працуе па-беларуску? Хіба якія гуманітарныя ці мастацкія спецыяльнасці?
  • Колькі кітайцаў вывучалі Беларускаю мову 10, 20 год таму ? маскоўцам дрэнна ад гэтага !
    18.11.2025
    Пытаннечка, ў нас ідзе дэкаланізацыя сваім шляхам, Колькі кітайцаў вывучалі Беларускаю мову 10, 20 год таму ? а сёння па усяму свету вывучаюць нашу мову, маскоўцам дрэнна ад гэтага !
  • маскоўская мова памірае па усяму свету
    18.11.2025
    маскоўская мова памірае па усяму свету, у нас тут ў Хельсінкі не далёка ад маёй хаты, была маскоўская школка, я з жонкай напісаў скаргу (чарга была каб падпісацца ) , і зачынілі, і так па усяму свету , не трэба нам вашай мафіі, фсб, і драпежнага імперыялізму

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы66

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы66

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць