Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава
Як паведаміў сябар Мікіты Мелказёрава Аляксандр Івулін, ускрыццё цела правялі 23 снежня, але вынікі экспертызы будуць вядомыя толькі праз некалькі месяцаў.
Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»
Аляксандр Івулін і сваякі Мелказёрава просяць «не дамысліваць і не спекуляваць на гэтай тэме».
Яны займаюцца арганізацыяй пахавання, пра месца і час якога паведамяць дадаткова.
Пра смерць папулярнага беларускага блогера і журналіста Мікіты Мелказёрава стала вядома ў нядзелю 21 снежня. У яго спынілася сэрца.
Чытайце таксама:
Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава
Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»
Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава
У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю