БЕЛ Ł РУС

Зяленскі ў найбліжэйшыя дні можа наведаць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе

26.12.2025 / 9:52

Nashaniva.com

Візіт можа адбыцца ўжо 28 снежня.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Белым доме 17 кастрычніка 2025 года. Фота: Juliana Luz / White House

Зяленскі можа ў наступныя дні наведаць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе, піша Kyiv Post са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

«Чакаецца паездка ў Фларыду ў найбліжэйшыя дні для напружаных перамоваў у Мар-а-Лага — патэнцыйным месцы для сустрэчы з кіраўніцтвам ЗША. Візіт можа адбыцца ўжо 28 снежня, калі ўсё пойдзе паводле плана», — піша выданне.

Паводле слоў крыніцы, самыя складаныя часткі мірных перамоваў — гарантыі бяспекі, кантроль над тэрыторыямі і юрыдычныя абавязацельствы Расіі — «дагэтуль застаюцца нявырашанымі». Але ў Зяленскага ёсць «новыя ідэі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула