У Лунінецкім раёне 68‑гадовы кіроўца аўтобуса збіў маладога мужчыну
ДТЗ адбылося ранкам 26 снежня ў аграгарадку Вялікія Чучавічы. Пад колы пасажырскага аўтобуса трапіў 35‑гадовы пешаход.
Паводле інфармацыі ДАІ, каля пяці гадзін раніцы 68‑гадовы кіроўца за стырном аўтобуса «МАЗ» ехаў па вуліцы Ганцавіцкай. У нейкі момант ён збіў мужчыну, які знаходзіўся проста на дарозе.
Удар быў такой сілы, што пешаход памёр на месцы яшчэ да прыезду медыкаў.
Падкрэсліваецца, што загінулы не меў флікераў, таму заўважыць яго ў цемры было складана.
Іншыя акалічнасці здарэння не паведамляюцца.