БЕЛ Ł РУС

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя

27.12.2025 / 20:47

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін раніцай 27 снежня прыехаў на адзін з пунктаў кіравання аб’яднанай групоўкі войскаў. Відэа апублікавала прэс-служба Крамля.

Скрыншот: kremlin.ru

Пуціну паведамілі пра нібыта захоп Гуляйполя і Сцепнагорска ў Запарожскай вобласці, Дзімітрова ў Данецкай вобласці і некалькіх вёсак.

«У зоне СВА ёсць добрыя вынікі, вайскоўцам ёсць чым парадаваць грамадзян», — сказаў Пуцін.

Z-каналы пры гэтым паведамляюць, што ў Гуляйполі працягваюцца баі, а УС РФ захапілі толькі заходнюю і цэнтральную частку горада, дадае Astra.

«Суспільне» са спасылкай на камандзіра 1‑га штурмавога палка Дзмітрыя Філатава паведамляла ўчора, што камандны пункт УСУ ў Гуляйполі пакінулі без бою праз паніку асабовага складу і нядбайных дзеянняў камандзіраў, нягледзячы на тое, што ў горад зайшла інфільтраваная група толькі з трох вайскоўцаў РФ.

Галоўная праблема ў тым, што батальён на пэўны час страціў кіраванне, што дазваляе расіянам прасоўвацца ўглыб Гуляйполя.

Аналітыкі зазначаюць, што Гуляйполе ператвараецца ў «вялікую шэрую зону», дзе вулічныя баі ідуць за кожны дом, а расіяне маюць колькасную перавагу.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула