Трамп частаваў украінскую дэлегацыю падчас перамоў тортам, названым у свой гонар
Перамовы паміж прэзідэнтамі Украіны і ЗША ў прыватнай рэзідэнцыі Дональда Трампа Мар-а-Лага ў Фларыдзе пачаліся з абеду, падчас якога амерыканскі бок прапанаваў гасцям традыцыйныя стравы нацыянальнай кухні. Пра гэта піша выданне «Еўрапейская праўда».
Торт «Трамп», падавалі на адным з ранейшых мерапрыемстваў. Фота: The Telegraph
Паколькі паводле дыпламатычнага пратаколу меню гатуе прыймовы бок, на стале былі курыны булён, стэйкі з бульбай фры, а таксама фірмовы дэсерт.
Асаблівую ўвагу прыцягнуў шакаладны торт з назвай «Трамп», кавалак якога атрымаў кожны ўдзельнік сустрэчы.
Як адзначаюць журналісты, торт з такой назвай ужо раней з’яўляўся ў медыях, аднак гэтым разам ён меў іншую форму: дэсерт складаўся з меншай колькасці слаёў, затое быў упрыгожаны залатым топінгам.
Брытанскае выданне The Telegraph падкрэслівае, што гэта не першы выпадак, калі Дональд Трамп частуе замежных гасцей стравамі, названымі ў яго гонар. У меню Мар-а-Лага ёсць і іншыя пазіцыі з такой жа назвай, напрыклад «салата з кубікамі Трампа».
Падчас сустрэчы Зяленскі і Трамп плануюць абмеркаваць паслядоўнасць рэалізацыі пунктаў мірнай дамовы. Пасля размовы з украінскім лідарам Трамп мае намер патэлефанаваць Уладзіміру Пуціну, а пазней у нядзелю адбудзецца і сумесны з Зяленскім званок еўрапейскім кіраўнікам.
Чытайце таксама:
На перамовы з Зяленскім Трамп узяў не толькі Уіткафа і Кушнера
Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры
Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну
Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней