БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту ў навагоднюю ноч і 1 студзеня

30.12.2025 / 12:2

Nashaniva.com

ДАІ Мінска дзеля бяспекі падчас навагодніх мерапрыемстваў і папярэджання грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху ў перыяд працяглых выходных пяройдзе на ўзмоцнены рэжым нясення службы.

Акрамя таго, паблізу месцаў масавых гулянняў будуць уводзіцца абмежаванні руху транспарту. 

У навагоднюю ноч і ў вячэрні час 1 студзеня магчыма ўвядзенне поўнага абмежавання руху транспарту па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад вуліцы Мельнікайце да скрыжавання плошчы Свабоды з вуліцай Інтэрнацыянальнай.

Акрамя таго, паблізу Палаца спорту, Кастрычніцкай плошчы, а таксама на тэрыторыі Верхняга горада будуць уведзены абмежаванні на прыпынак і стаянку транспартных сродкаў. У сувязі з гэтым будзе зменена схема руху грамадскага транспарту. У прыватнасці, у названы перыяд не будзе ажыццяўляцца прыпынак «Палац спорту».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула