БЕЛ Ł РУС

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу

30.12.2025 / 15:19

Nashaniva.com

На мастах паблізу літоўска-беларускай мяжы пачаліся маштабныя інжынерныя работы. Узброеныя сілы Літвы паведамілі выданню LRT, што гэта частка стратэгічнага плана па ўмацаванні Балтыйскай лініі абароны.

Галоўная мэта гэтых работ — падрыхтоўка транспартнай інфраструктуры да хуткага знішчэння ў выпадку ваеннай пагрозы.

На мастах усталёўваюць спецыяльныя канструкцыі, прызначаныя для аператыўнага мацавання выбухоўкі. Вайскоўцы выбіраюць аб'екты, зыходзячы з рэльефу мясцовасці і іх значнасці для абароны краіны.

Акрамя падрыхтоўкі мастоў да падрыву, літоўскі бок рэалізуе і іншыя меры бяспекі. Створаны дзясяткі пляцовак для захоўвання супрацьтанкавых вожыкаў і іншых перашкод. На стратэгічных дарогах высаджваюць лясныя палосы для маскіроўкі і абароны. Паглыбляюцца ірыгацыйныя равы, якія могуць выконваць ролю акопаў або супрацьтанкавых равоў.

Такім чынам Літва паслядоўна ператварае прымежную інфраструктуру ў сістэму абароны, здольную максімальна запаволіць рух патэнцыйнага праціўніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула