БЕЛ Ł РУС

Латвія скончыла будаваць плот на мяжы з Беларуссю і Расіяй

30.12.2025 / 16:40

Nashaniva.com

Латвія завяршыла праект па ўзвядзенні агароджы на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта паведаміла дзяржаўная будаўнічая кампанія Valsts Nekustamie Ipašumi, якая была генеральным падрадчыкам работ.

Фота: vni.lv

Паводле інфармацыі кампаніі, на латвійска-расійскай мяжы пабудавана каля 280 кіламетраў плота, які ўтварае суцэльную перашкоду там, дзе гэта было магчыма з тэхнічнага пункту гледжання. Таксама адзначаецца, што ў эксплуатацыю ўжо ўведзена 72 кіламетры з 99 кіламетраў агароджы, узведзенай раней.

Беларуска-латвійская мяжа мае агульную працягласць каля 173 кіламетраў і з’яўляецца самай кароткай з усіх межаў Беларусі.

У прэс-рэлізе кампаніі прыводзяцца словы міністра ўнутраных спраў Латвіі Рыхардса Казлоўскіса. Ён падкрэсліў, што завяршэнне будаўніцтва памежнага плота павышае бяспеку жыхароў краіны, паколькі Латвія сутыкаецца з ціскам арганізаванай нелегальнай міграцыі з усходняга напрамку.

Таксама кіраўнік МУС адзначыў, што галоўнай мэтай краіны з’яўляецца стварэнне самай сучаснай памежнай службы на знешняй мяжы Еўрапейскага саюза.

Чытайце таксама:

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?

Урад Латвіі падоўжыць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца

Каментары да артыкула