Грамадства77

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца

Прарасійскі журналіст Юрый Аляксееў, які ў кастрычніку 2024 года ўцёк з Латвіі, паведаміў, што атрымаў у Беларусі статус бежанца. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку і паказаў пасведчанне бежанца разам з загадам, падпісаным кіраўніком Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Іванам Новікавым, заўважыў Reform.news.

У дакуменце адзначаецца:

«Загадваю: даць Аляксееву Юрыю, 1958 г. н., грамадзяніну Латвійскай Рэспублікі, статус уцекача ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з часткай першай артыкула 19 Закона, паколькі заяўнік мае абгрунтаваныя асцярогі стаць ахвярай пераследу у дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці на падставе яго палітычных перакананняў і не жадае карыстацца абаронай гэтай дзяржавы».

Сам журналіст назваў гэта «падарункам на дзень народзінаў». Яму споўнілася 67 гадоў.

Юрый Аляксееў

Юрый Аляксееў у 2024 годзе пакінуў Латвію і пераехаў у Беларусь. Ён быў галоўным рэдактарам прарасійскага сайта Imhoclub.lv, які латвійскія спецслужбы неаднаразова называлі інструментам расійскага інфармацыйнага ўплыву. Аляксееў таксама фігураваў у справаздачах латвійскай Службы дзяржаўнай бяспекі як пракрамлёўскі актывіст.

У сябе на радзіме журналіст быў асуджаны за незаконнае захоўванне боепрыпасаў. Суд прызначыў яму год і два месяцы пазбаўлення волі і адзін год прабацыйнага нагляду, а таксама пастанавіў узяць яго пад варту.

Каментары7

  • Іван
    29.11.2025
    які юрыдычна безграматны палкоўнік узначальвае дэпартамент міліцыі - спасылаецца на артыкул і не ведае якога Закону?
  • Лолито
    29.11.2025
    Прям есть тост - помянем журналистику.
  • Ося
    29.11.2025
    Хто этат мошчны стары?

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м66

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м66

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць