БЕЛ Ł РУС

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма

30.12.2025 / 18:59

Nashaniva.com

30 снежня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні ў Беларусі яшчэ 22 зняволеных. Імёны іх, як звычайна ў такіх выпадках, не называюцца, але ў Польшчы ўжо ведаюць, што палякаў сярод гэтых людзей няма, піша Польскае радыё.

Як паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы, сярод вызваленых няма ні польскіх грамадзян, ні асоб польскага паходжання.

Вядома, што ў спіс памілаваных увайшлі 15 жанчын і 7 мужчын. 20 чалавек з 22‑х былі асуджаныя па так званых экстрэмісцкіх артыкулах. Усе яны, як паведамляецца, звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні, прызнаўшы віну і выказаўшы раскаянне. Паведамляецца, што 11 памілаваных маюць непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Памілаваныя 20 палітвязняў

«Хачу ўбачыць маму жывой». Экс-палітвязні, якіх дэпартавалі з Беларусі ўсяго за паўгода да вызвалення, расказалі пра свае пачуцці

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Каментары да артыкула