БЕЛ Ł РУС

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам

30.12.2025 / 19:45

Nashaniva.com

Дзяржстандарт уключыў у спіс небяспечнай прадукцыі два віды шпіку — салёны «Панскі» і вэнджаны «Пікантны», вырабленыя філіялам №1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах. Верагодна, гаворка ідзе пра аграрнае падраздзяленне гэтага прадпрыемства.

Пры праверцы прадукцыі было зафіксавана істотнае перавышэнне ў ёй дапушчальных нормаў мікраарганізмаў. У шпіку «Панскі» колькасць мезафільных бактэрый перавышала норму ў 2,8 раза, а ў «Пікантным» — у 1,9 раза. Акрамя таго, у абодвух узорах знайшлі бактэрыі групы кішэчнай палачкі, наяўнасць якіх у харчовых прадуктах недапушчальная.

Да прадукцыі ўзніклі і іншыя прэтэнзіі, у тым ліку да ўпакоўкі. На ёй не было пазначана, што матэрыял, з якога ўпакоўка вырабленая, прызначаны для кантакту з харчовымі прадуктамі.

У сувязі з зафіксаванымі парушэннямі продаж гэтых двух відаў шпіку будзе забаронены з 31 снежня.

Чытайце таксама:

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы

У Беларусі здымаюць з продажу джэмпер Adidas

У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышаная ў 330 разоў

Каментары да артыкула