Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага
У пераднавагоднім інтэрв'ю «Белсату» Святлана Ціханоўская сярод іншага прызналася, што абавязковым пунктам навагодняй праграмы для яе з'яўляецца прагляд віншавання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Фота ілюстрацыйнае
Адказваючы на пытанне, ці глядзела яе сям'я ў навагоднюю ноч зварот Лукашэнкі раней і ці глядзіць цяпер, Святлана Ціханоўская сказала:
«Глядзелі тое, што паказвалі, выбару асабліва ж і не было. Але ў першую чаргу — на гадзіннік, каб Новы год не прапусціць.
Цяпер выбар ёсць, і, вядома, глядзім наш зварот. Па-першае, я ж яго ў гатовым варыянце таксама ў першы раз бачу. Ну, і я ж не адна — там шмат беларусаў. Дарэчы, глядзім абавязкова і Зяленскага. А пасля поўначы — навагоднія шоу, якія робяць беларусы: на «Белсаце», «Маланцы» і ў іншых медыях».
Чытайце таксама:
У Офісе Ціханоўскай прадумалі альтэрнатывы на выпадак блакавання ютуба падчас яе навагодняга звароту
У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?
Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ