БЕЛ Ł РУС

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў

31.12.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Па даных часопіса Forbes, Беёнсэ стала пятай музыкай, чыё багацце перавысіла $1 мільярд.

Беёнсэ. Фота: AP Photo / Chris Pizzello, File

Ключавым чыннікам росту багацця Беёнсэ стаў сусветны тур The Renaissance 2023 года, які даў амаль $600 мільёнаў.

Дадатковы імпульс дала пласцінка Cowboy Carter, якая выйшла ў 2024 годзе: кантры-альбом пашырыў аўдыторыю спявачкі і «адкрыў новыя камерцыйныя магчымасці», адзначае выданне.

Таксама даходы Беёнсэ фарміруюцца не толькі за кошт гастроляў і музыкі, але і дзякуючы сумежным праектам — ад кантрактаў і брэндаў да медыяпрадуктаў, якія ўзмацняюць яе камерцыйны маштаб.

Цяпер Беёнсэ далучылася да вузкага кола музыкаў-мільярдэраў, у якое ўваходзяць яе муж Jay-Z, Тэйлар Свіфт, Брус Спрынгсцін і Рыяна. Усяго, па даных Forbes, у спіс мільярдэраў уваходзяць 22 артысты.

Чытайце таксама:

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Стала вядома, песня якой амерыканскай суперзоркі стане галоўнай падчас кампаніі Камалы Харыс

Каментары да артыкула