БЕЛ Ł РУС

Знайшоўся невядомы твор Язэпа Драздовіча

1.01.2026 / 20:54

Nashaniva.com

Ён захоўваўся ў Польшчы ў сямейнай калекцыі. 

Тая самая карціна

Пра новы твор беларускага мастака Язэпа Драздовіча стала вядома з допісу ў фэйсбуку. Адам Мацько з Польшчы выклаў фота карціны і напісаў:

«Наколькі я ведаю з сямейных паданняў, яе аўтарам з’яўляецца мастак, які вандраваў па Віленшчыне і ствараў такія «творы» дзеля грошай. Гэта значыць, маляваў на замову. Як вынікае з подпісу, яго прозвішча было Драздовіч. На карціне намаляваны дом майго дзядулі па бацькавай лініі, ён знаходзіўся ў вёсцы Навіны, што недалёка ад Дзісны». 

Карціна датаваная 1937 годам і мае подпіс Драздовіча.

Мастак сапраўды шмат вандраваў па Віленшчыне і Дзісеншчыне і маляваў на замову, каб зарабіць на жыццё.

Чытайце таксама:

На Глыбоччыне выпадкова адшукалі яшчэ адну працу Язэпа Драздовіча

Каментары да артыкула