БЕЛ Ł РУС

Першым дзіцём, якое нарадзілася ў Мінску ў новым годзе, стала маленькая туркменка

2.01.2026 / 13:7

Nashaniva.com

Дзяўчынка нарадзілася а 4:00, гэта былі тэрміновыя роды.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: unicef.org

У першыя хвіліны 2026 года ў Беларусі нарадзілася пяцёра немаўлят— з 0:00 да 0:03.

Агулам у «першыя гадзіны» на свет з’явіліся 76 немаўлят, паведамляе Міністэрства здароўя, але не тлумачыць, што такое «першыя гадзіны» — ці то ў першай палове дня, ці то агулам за дзень. Раней называлася статыстыка за навагоднюю ноч, аднак цяпер фармулёўкі змяніліся.

Першай малечай у Мінску стала дзяўчынка, якая нарадзілася ў грамадзянкі Туркменістана. Яна важыць 3,14 кг, рост 51 см. Роды былі тэрміновыя, дзяўчынка стала першым дзіцём у сям’і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула