Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у Партугаліі
«Візэла» з другога па моцы дывізіёна абвясціла пра падпісанне кантракту з 23‑гадовым паўабаронцам Мікітам Дземчанкам.
Дземчанка — выхаванец акадэміі мінскага «Дынама», двухразовы чэмпіён Беларусі па футболе і гулец нацыянальнай каманды. Кантракт з яго новым клубам разлічаны на 3,5 года.
«Візэла» пасля 15 тураў набрала 24 балы і займае пятае месца ў турнірнай табліцы партугальскага Д2.
Мікіта Дземчанка — трэці беларус у Партугаліі. У другой камандзе славутага «Порту» гуляе Трафім Мельнічэнка, а Уладзіслаў Марозаў належыць клубу «Арока». Праўда, форвард гэты сезон праводзіць у Даніі на правах арэнды.