БЕЛ Ł РУС

Абараняючы Мадура, падчас амерыканскай спецаперацыі загінулі 32 кубінцы

5.01.2026 / 09:59

Nashaniva.com

3 студзеня ў Каракасе загінулі 32 кубінскія вайскоўцы, якія баранілі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.

Палац Мірафлорэс — рэзідэнцыя прэзідэнтаў Венесуэлы. Фота Maxar / Getty Images

«У выніку злачыннага нападу, здзейсненага ўрадам Злучаных Штатаў супраць братняй Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, які адбыўся на світанку 3 студзеня 2026 года, у баявых дзеяннях загінулі 32 кубінцы, што выконвалі місіі ад імя Рэвалюцыйных узброеных сіл і Міністэрства ўнутраных спраў па просьбе адпаведных органаў паўднёваамерыканскай краіны.

Застаючыся вернымі сваім абавязкам у справе бяспекі і абароны, нашы суайчыннікі годна і гераічна выканалі свой абавязак і загінулі пасля жорсткага супраціву — у прамым баявым сутыкненні з нападнікамі або ў выніку бамбардзіровак аб’ектаў», — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Кубы.

На Кубе абвясцілі двухдзённую жалобу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула