БЕЛ Ł РУС

З кіроўцы МАЗа, які збіў насмерць інспектара ДАІ, спагналі 190 тысяч рублёў

5.01.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася 28 сакавіка 2024 года ў Пінскім раёне.

38‑гадовы жыхар Століна падчас абгону іншага аўтамабіля, які спыняўся па патрабаванні інспектара ДАІ, парушыў правілы дарожнага руху і збіў інспектара. Дарэчы, на гэтым участку дарогі абгон быў цалкам забаронены.

Крымінальны пераслед і папярэдняе расследаванне па гэтай справе былі спыненыя ў сувязі з актам амністыі.

Але ўпраўленне медыцынскага страхавання «Белдзяржстраха» прыняло рашэнне і выплаціла спадкаемцам загінулага суму страхавога пакрыцця — 190 тысяч рублёў.

Паводле заканадаўства, пры ўстанаўленні асоб, вінаватых у гібелі (смерці) супрацоўніка органаў унутраных спраў, прычыненні шкоды яго здароўю або маёмаснай шкоды яму ці яго блізкім, страхавыя сумы ў поўным аб’ёме спаганяюцца з вінаватай асобы.

У выніку суд задаволіў пазоў пракурора — рашэнне ўступіла ў законную сілу, паведамляе пракуратура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула