БЕЛ Ł РУС

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка

5.01.2026 / 15:51

Nashaniva.com

Былога прэзідэнта Венесуэлы ўжо вывезлі са следчага ізалятара ў Брукліне. Зараз калона накіроўваецца ў федэральны суд Манхэтэна, дзе разглядаецца ягоная справа, паведамляе Fox News.

Скрыншот Fox News

Мадура абвінавачваюць у наркатэрарызме, незаконным абароце зброі і змове ў імпарце какаіну. Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам акруговага суддзі Элвіна Хеллерстайна, чакаецца, што яно пачнецца апоўдні па мясцовым часе (у 20:00 па Мінску).

На кадрах, якія трансліруе Fox News, відаць, як Мадура пад канвоем прывезлі на верталётную пляцоўку ў Манхэтэне і змясцілі ў браніраваны аўтамабіль. Яго жонкі Сіліі Флорэс на відэа няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула